АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

24.06.2019

Ацэнку эфектыўнасці пенсійнай рэформы правядуць у Беларусі

Міністэрства фінансаў сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны правядуць ацэнку эфектыўнасці пенсійнай рэформы Беларусі. Аб гэтым паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў, дзе разглядаліся праекты законаў па зацвярджэнні справаздач аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і рэспубліканскага бюджэту за 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць даручэнне Прэзідэнта правесці ацэнку. Цяпер яе рабіць рана, ёсць толькі папярэднія разлікі. Але мы такія ацэнкі зробім разам з Мінпрацы", - сказаў Максім Ермаловіч.

Спецыялісты прааналізуюць, як паўплывала рэформа на ўзроўні пенсій.

У 2018 годзе бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выкананы з прафіцытам Br315 млн. Як расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, даходы фонду склаліся ў памеры Br13,9 млрд, расходы - Br13,6 млрд. Найбольшая частка сродкаў накіравана на выплату пенсій (каля 77,2 працэнта ад агульнай сумы) - больш за Br10,5 млрд, што перавышае ўзровень 2017 года на 11 працэнтаў.

"Фінансаванне расходаў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання праводзілася своечасова і ў поўным аб'ёме", - падкрэсліў Валерый Кавалькоў.

Сярэдні памер назначаных пенсій за 2018 год у рэспубліцы склаў Br342,23, пенсій па ўзросце - Br352,11, мінімальны памер пенсіі па ўзросце - Br255,1. Рэальны памер назначаных пенсій павялічыўся на 8,3 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы - 36,8 працэнта.

У Беларусі на падставе ўказа нумар 137 ад 11 красавіка 2016 года "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння" на працягу шасці гадоў (з 2017 па 2022 год) прыводзіцца ў дзеянне пенсійная рэформа. Штогод з першага студзеня 2017 года мінімальны ўзрост для афармлення працоўнай пенсіі павялічваецца на шэсць месяцаў і да пачатку 2022 года складзе 58 гадоў для жанчын і 63 гады - для мужчын.

БЕЛТА

Чытаць 5948 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}