АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.09.2019

У Беларусі ўбрана амаль 40 працэнтаў плошчаў кукурузы

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з 434,8 тыс. га, што складае 39 працэнтаў плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле інфармацыі на 25 верасня, план уборкі кукурузы на зерне выкананы на 11,7 працэнта, намалочана 190,4 тыс. т. На сілас і зялёны корм кукуруза ўбрана з 409,1 тыс. га, што складае 45,6 працэнта запланаванага. Зялёнай масы кукурузы сабрана 10388 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (разам з кукурузай) убраны з 2,13 млн га, што складае 91,8 працэнта запланаваных да ўборкі плошчаў. Аграрыі намалацілі 6,74 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,6 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 28 ц/га). План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу на 25 верасня выкананы на 98,3 працэнта (пастаўлена больш за 800 тыс. т).

Прадаўжаецца ўборка травяных кармоў. З запланаваных 9168,1 тыс. т нарыхтавана 5988,6 тыс. т кармавых адзінак (65,3 працэнта). На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 19,16 ц кармавых адзінак. Беларускія аграрыі нарыхтавалі больш за 10887 тыс. т сенажу (83,8 працэнта плана), 829,3 тыс. т сена (87,5 працэнта), 9109,2 тыс. т сіласу (50 працэнтаў).

Чытаць 5283 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}