АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

26.09.2019

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня па 10 студзеня

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" пройдзе ў Беларусі з 9 снежня 2019 па 10 студзеня 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 верасня 2019 года нумар 652, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаць падарункі, дапамогуць у вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб'яднанні.

Цэнтральная падзея акцыі - навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску - адбудзецца 23 снежня. У ім прымуць удзел выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай рабоце, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

Пастанова таксама прадугледжвае стварэнне аргкамітэта па правядзенні ў Мінску мерапрыемстваў акцыі "Нашы дзеці". Яго ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Дакументам рэкамендавана правесці дабрачынныя навагоднія святы для дзяцей у час зімовых школьных канікулаў у абласных цэнтрах і Мінску, а таксама ва ўсіх гарадах і раёнах краіны з удзелам кіраўніцтва аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, гарадоў і раёнаў.

Чытаць 5266 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}