АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

15.10.2019

Для мам Міншчыны арганізавалі абласное свята «Любові вялікае святло - святло мацярынства»

14 кастрычніка ў Маладзечна, у Доме культуры, усім цэнтральным рэгіёнам адсвяткавалі Дзень Маці, тут прайшла святочная праграма для жанчын «Любові вялікае святло - святло мацярынства».

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік Міністра працы і сацабароны, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады.

Мамы спаборнічалі ў многіх «дысцыплінах».

Захапленне выклікала намінацыя «Самая арыгінальная калыска».

Тэма «Дажынак», якія адгрымелі ў гэтую суботу ў Барысаве, наклала свой адбітак: каляска-камбайн заваявала многіх сваёй незвычайнасцю.

Таксама спаборнічалі ў «Букетах для мамы».

Іван Маркевіч, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама, высока ацаніў створаны рукамі мам букет-дрэва.

А чаго каштуе самы салодкі конкурс на лепшы торт! Тут журы было няпроста: усе вырабы можна было назваць творамі мастацтва.

Дарэчы, тарты потым адправіліся ў дзіцячыя дамы і іншыя спецыялізаваныя ўстановы.

У холах Дома культуры працавалі розныя тэматычныя пляцоўкі, а таксама выступалі творчыя калектывы.

Прадстаўнікі ўлады ўзнагародзілі лепшых маці, пераможцаў конкурснай праграмы. У зале быў аншлаг: бо сюды прыехалі жанчыны з усёй Мінскай вобласці.

Шмат цёплых слоў прагучала ў бок пяшчотнай паловы чалавецтва. Для матуль арганізавалі канцэрт, на якім выступілі лепшыя калектывы і выканаўцы рэгіёна.

Чытаць 4434 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}