АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

23.10.2019

Беларусь і Куба распрацоўваюць інавацыйны прадукт для аховы сельгаспасеваў

Беларусь і Куба рэалізуюць сумесны праект у галіне біятэхналогій па распрацоўцы прэпаратаў для аховы сельскагаспадарчых пасеваў. Цяпер праходзяць даследаванні вучоных дзвюх краін. У наступным годзе яны плануюць выпусціць прэпарат на рынак. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З беларускага боку ўдзельнічае Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, з кубінскага - буйнейшая біятэхналагічная дзяржкарпарацыя "Біякубафарма".

Паводле слоў Аляксандра Шуміліна, пакуль праекты ў навукова-тэхнічнай сферы паміж дзвюма краінамі адзінкавыя. "Але ёсць жаданне як у нашых, так і ў кубінскіх вучоных працаваць разам і ствараць новы прадукт, - дадаў старшыня ДКНТ. - Нягледзячы на ўсе санкцыі, яны шмат рэсурсаў укладваюць у развіццё навукі, добра разумеючы, што немагчыма развіваць эканоміку без навукі. Кубінцаў цікавяць нашы тэхналогіі ў аграрным сектары, машынабудаванні, распрацоўцы новых матэрыялаў. Нас цікавяць іх распрацоўкі ў галіне медыцыны, лячэння ракавых захворванняў і стварэння новых лякарстваў. Калі мы часта сінтэзуем лекавыя формулы, то ў кубінцаў шмат лякарстваў ад раку на аснове выцяжак з прыродных матэрыялаў".

Тое, што кубінская медыцына ў галіне лячэння ракавых захворванняў лічыцца адной з самых моцных у свеце, пацвярджае і міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. "Там ёсць цікавыя напрацоўкі, прэпараты, якія цяпер даволі паспяхова прымяняюцца ў анкалогіі, а таксама для лячэння цукровага дыябету, - канстатаваў ён. - Ёсць напрацоўкі кубінскіх вучоных, якія мы спадзяёмся сумеснымі намаганнямі вывесці на этап клінічных выпрабаванняў і прымяняць у нашых пацыентаў".

"Пакуль рашэнне яшчэ не прынята, таму даць назвы канкрэтных прэпаратаў я не магу, але размова ідзе аб даволі інавацыйных сродках", - дадаў міністр.

БЕЛТА

Чытаць 5329 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}