АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.10.2019

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў верасні склала Br1108,5

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў верасні 2019 года склала Br1108,5, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У жніўні бягучага года сярэдняя зарплата была на ўзроўні Br1117,8.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за верасень сфарміравалася ў памеры Br1516,2 (тэмп росту да верасня мінулага года - 107,9 працэнта). У Мінскай вобласці яна склала Br1117,3 (110,5 працэнта), у Гомельскай - Br995,7 (107,3 працэнта), у Брэсцкай - Br971,3 (109,3 працэнта), у Гродзенскай - Br960,7 (108,8 працэнта), у Віцебскай - Br945,5 (108,5 працэнта), у Магілёўскай - Br930,9 (108,1 працэнта).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,8 працэнта.

Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4099,8), пасажырскі паветраны транспарт (Br3311,5), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання Br2118,2), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1829,7) горназдабыўная прамысловасць (Br1820,7), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і прадастаўленне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (Br1800,3), грузавы паветраны транспарт (Br1752,4), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (Br1740,7), вытворчасць камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання (Br1729,3).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br597,1), а таксама бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br646,1), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br665), працуе ў сферы творчай дзейнасці і забаў (Br679).

БЕЛТА

 

Чытаць 5418 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}