АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

28.10.2019

Новыя ўзоры тэхнікі паступілі ў войскі сувязі Беларусі

Новыя ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі паступілі ў войскі сувязі Узброеных Сіл Беларусі. Урачыстае ўручэнне, прысвечанае 100-гадоваму юбілею гэтых войскаў, адбылося сёння ў ААТ "Тэхніка сувязі" ў Аршанскім раёне ў час рабочай сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Ляшэнкі, кіраўнікоў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, Генеральнага штаба УС, сілавога блока, абласнога і раённых выканкамаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікам воінскіх часцей перададзена больш за 100 адзінак колавай тэхнікі сувязі і тэлекамунікацыйнага абсталявання. Гэта сучасныя лічбавыя сродкі сувязі ваеннага прызначэння тактычнага і аператыўнага ўзроўняў (радыёстанцыі УКВ-дыяпазону Р-181-50ТУ, радыёрэлейныя станцыі Р-434 "Цытрус", станцыі трапасфернай сувязі Р-432 "Гарызонт" і спадарожнікавай сувязі, камбінаваныя радыёстанцыі Р-186 "Багатыр-2" на базе колавага браніраванага шасі МЗКЦ-49100-19 і Р-186Д "Дракон" на базе лёгкабраніраванага аўтамабіля кітайскай вытворчасці, а таксама П-240МБ "Кайман-КАС" на базе браніраванага транспартнага сродку "Кайман"), што забяспечваюць функцыянаванне сістэмы кіравання УС і іншымі воінскімі фарміраваннямі.

"Па сутнасці, сёння падведзены вынік пяцігадовай праграмы ваенна-прамысловага комплексу Беларусі. Адбылася перадача тэхнікі, якая дазваляе гаварыць аб тым, што выкананы значны аб'ём работы па лічбавізацыі войскаў сувязі, - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка. - Мінабароны атрымлівае ўсе віды сувязі, неабходныя нашым войскам". Віцэ-прэм'ер таксама акцэнтаваў увагу на тым, што гэта ўласныя распрацоўкі Беларусі, якія значна перасягаюць тэхніку суседзяў.

Паводле слоў Ігара Ляшэнкі, сумесна з кіраўніцтвам Мінабароны былі вызначаны задачы на будучыя пяць гадоў. Работа будзе накіравана на павышэнне забяспечанасці сродкамі лічбавізацыі тактычных войскаў.

У час рабочай сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з новым узбраеннем. Было прадэманстравана каля 30 узораў аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК), сістэм і сродкаў сувязі, створаных на прадпрыемствах абароннага сектара эканомікі Беларусі, у тым ліку перспектыўныя распрацоўкі і навінкі. У прыватнасці, прадстаўлены сучасныя АСК, якія знаходзяцца на ўзбраенні ВПС і войскаў ППА - "Прастор", "Спрут" і "Рыф", а таксама перспектыўная распрацоўка - пераносны комплекс кіравання агнём артылерыі 7А0917 "Лектар".

Як паведамілі ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце, іх распрацоўка вядзецца ў рамках праекта "Баявыя геаінфармацыйныя сістэмы", які ўключае лінейку комплексаў сродкаў аўтаматызацыі рознага ўзроўню кіравання, шэраг сродкаў сувязі, спецыялізаваныя сістэмы (комплексы) і праграмныя комплексы для вырашэння задач мадэлявання баявых дзеянняў і падтрымкі прыняцця рашэння камандзірамі і камандуючымі, а таксама абароны інфармацыі.

У цэлым за апошні час прадпрыемствы холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" і яго кіруючай кампаніі ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання" правялі больш за 20 доследна-канструктарскіх работ. Іх вынікам стала распрацоўка сучасных сістэм і сродкаў сувязі, якія не ўступаюць па сваіх характарыстыках лепшым сусветным аналагам. Толькі за апошнія некалькі гадоў прадпрыемствы холдынга арганізавалі серыйны выраб і паставілі заказчыкам больш за тысячу адзінак радыё- і радыёрэлейных станцый, рознага тэлекамунікацыйнага абсталявання.

ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання" з'яўляецца галаўным прадпрыемствам па такім напрамку развіцця сістэм узбраення, як АСК войскамі і зброяй. Комплексы сувязі, распрацаваныя ў ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання", паспяхова справіліся з задачамі па арганізацыі сувязі для аб'яднанай групоўкі войскаў на сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза-2019", якое праходзіла на ніжагародскім ваенным палігоне Муліна.

Значнасць праведзенага мерапрыемства падкрэсліў начальнік сувязі УС РБ - начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба УС РБ генерал-маёр Алег Мішчанка. "Па нашым заданні прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, вырашылі галоўную стратэгічную задачу, асвоіўшы вытворчасць усіх неабходных сродкаў сувязі. Гэту задачу мы ставілі даўно. І асабліва прыемна, што гэта адбылося ў год юбілею войскаў сувязі. Яшчэ адна асаблівасць сённяшняй падзеі ў тым, што мы асвоілі спадарожнік: сёння былі прадстаўлены ўзоры станцый спадарожнікавай сувязі рознага прызначэння ад простай пераноснай да вялікай вузлавой. Гэта сапраўды ўпершыню", - канстатаваў Алег Мішчанка. Ён таксама дадаў, што выкананне сваіх задач уся тэхніка пачне адразу пасля прыбыцця да пункта пастаяннай дыслакацыі.

БЕЛТА

Чытаць 5373 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}