Усяго сабрана 2 млн. 85 тыс. тон збожжавых і кукурузы.
У параўнанні з 2018-м сёлета намалочана амаль на 400 тыс. тон збожжавых і кукурузы больш. І сабрана амаль 30 тыс. тон гародніны.
Адзначым, што станоўчая дынаміка назіраецца ў кожным раёне Мінскай вобласці. І, дарэчы, у гаспадарках ужо пачалася падрыхтоўка да новага сезона.
Таксама асаблівая ўвага надаецца нарыхтоўцы корму, бо ад гэтага залежыць поспех малочнай галіны ў вобласці. Пры гэтым усе галіны гаспадаркі поўнасцю забяспечаны кармамі.