На сённяшні дзень тэмп росту паказчыкаў па малаку, да ўзроўню 2018 года, складае 100,6% або 1486,6 тыс. тон.
Такім чынам, у Мінскай вобласці сярэдні надой ад адной каровы - 4,4 тоны.
Дарэчы, зараз дойнае пагалоўе знаходзіцца на стойлавым ўтрыманні. Прадуктыўнасць статка шмат у чым будзе вызначацца якасцю нарыхтаванага фуражу. Так, паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 27,71 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,41 вышэй за ўзровень мінулага года. У Цэнтральным рэгіёне цалкам выкананы планавыя паказчыкі па сіласе.