АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

27.11.2019

Беларусь працуе над паляпшэннем інвестыцыйнага клімату - Крутой

Беларусь нацэлена на пабудову новай эканомікі з акцэнтам на сферы паслуг і выхадзе на рынак прынцыпова новых прадуктаў, заявіў 26 лістапада на пленарным пасяджэнні беларуска-швейцарскага дзелавога савета міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова ідзе аб развіцці індустрыі 4.0, IT-сферы, лічбавізацыі, укараненні штучнага інтэлекту і інш. Праводзіцца работа па паляпшэнні дзелавога клімату.

"Новаму складу парламента давядзецца прыняць змяненні базавага закона аб інвестыцыях, шэрага іншых законаў", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

У ліку прапаноў па паляпшэнні бізнес-клімату - дадатковыя гарантыі абароны інвестыцый, спрашчэнне асобных адміністрацыйных працэдур, увядзенне на заканадаўчым узроўні інструментаў спецыяльных інвестыцыйных кантрактаў для асобных сфер, напрыклад, для фармацэўтыкі, стварэнне паўнацэнных праектных полісаў. Важным інстытутам узаемадзеяння з інвестарамі ў бліжэйшыя гады стане кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях, які ўзначаліць прэм'ер-міністр.

Таксама Дзмітрый Крутой праінфармаваў, што падрыхтавана ў электронным выглядзе дарожная карта інвестара на рускай і англійскай мовах, дзе прадстаўлены некалькі соцень інвестыцыйных прапаноў у розных рэгіёнах з падрабязным апісаннем інфраструктуры. Ён запрасіў швейцарскі бізнес інвесціраваць у Беларусь і расказаў аб прэферэнцыях у свабодных эканамічных зонах, ПВТ, Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", асаблівым рэжыме падаткаабкладання для Аршанскага раёна.

Усяго ў Беларусі зарэгістравана 104 кампаніі са швейцарскім капіталам. Іх колькасць штогод павялічваецца. "Чакаем прыходу новых ігракоў", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Беларуская гандлёва-прамысловая палата і кампанія Stadler Rail AG. У ім прымаюць удзел больш за 120 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый дзвюх краін.

Беларуска-швейцарскі дзелавы савет створаны ў 2013 годзе.

 

Чытаць 5277 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}