АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

29.11.2019

Савет па выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасці створаны ў Беларусі

Міжведамасны савет па пытаннях выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасці ў Беларусі створаны пастановай Савета Міністраў ад 27 лістапада 2019 года нумар 806, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Савет з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным органам, які займаецца каардынацыяй названай дзейнасці, разглядам пытанняў яе развіцця. Яго ўзначаліў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.

Пасяджэнні савета праводзяцца па меры неабходнасці. Арганізацыйным і інфармацыйным забеспячэннем яго дзейнасці будзе займацца Беларуская гандлёва-прамысловая палата.

Савет мае права ў межах сваёй кампетэнцыі прымаць рашэнні, неабходныя для каардынацыі і ўдасканалення ўзаемадзеяння дзяржорганаў, іншых арганізацый па праблемных пытаннях развіцця выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасці ў Беларусі. Ён можа ўносіць у Савет Міністраў прапановы аб распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў для ўдасканалення гэтай дзейнасці.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Чытаць 5269 разоў Апошняя змена 29.11.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}