Здароўе насельніцтва - адна з галоўных умоў эфектыўнай рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Разам з тым, у Беларусі працягвае заставацца шэраг праблем, якія нясуць сур'ёзную пагрозу стабільнасці і развіццю грамадства, здароўю і дабрабыту нацыі. Адной з іх з'яўляецца п'янства і алкагалізм.
Празмернае ўжыванне алкаголю з'яўляецца трэцім у свеце вядучым фактарам рызыкі, якія выклікаюць заўчасныя выпадкі смерці і інваліднасці. Паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у свеце ад захворванняў, звязаных з ужываннем алкаголю, у сярэднім памірае ад 2 да 3 млн.чалавек у год, у тым ліку каля 400 тыс. маладых людзей ва ўзросце 15-29 гадоў.
З мэтай зніжэння п'янства і алкагалізму на тэрыторыі Смалявіцкага раёна рэалізуюцца мерапрыемствы падпраграмы 3 "Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму" Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека".