АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

12.12.2019

Беларусь вывучае міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнесу

Для Беларусі важны міжнародны вопыт развіцця інавацыйнай інфраструктуры і інавацыйнага прадпрымальніцтва, а таксама пошук і ўкараненне новых механізмаў стымулявання інавацыйнага бізнесу. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін у час семінара "Дзяржаўна-прыватныя венчурныя фонды для падтрымкі інавацыйных праектаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Сярод важных праблем Аляксандр Шумілін назваў улік у заканадаўстве аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці права выканаўца навуковых даследаванняў і распрацовак на рызыку і недасягненне запланаванага ў праекце выніку па аб'ектыўных, незалежных ад выканаўцы і заказчыка прычынах, а таксама падзелу гэтых рызык паміж дзяржавай і бізнесам на ранніх стадыях развіцця. "Гэта пытанне закранае мноства аспектаў. Ад яго вырашэння залежыць, у прыватнасці, ці зможам мы істотна нарасціць долю інавацыйных, тэхналагічных стартапаў і павысіць іх выжывальнасць, ці застануцца гэтыя кампаніі ў Беларусі або пойдуць за мяжу і, нарэшце, ці зможам павялічыць агульнае фінансаванне навкі і інавацый за кошт росту долі бізнесу ў гэтым працэсе. Паспяховыя практыкі вырашэння гэтых праблем іншымі краінамі могуць даць нам падказкі, няўдалыя крокі - засцерагчы ад неэфектыўных мер", - сказаў ён.

Семінар "Дзяржаўна-прыватныя венчурныя фонды для падтрымкі інавацыйных праектаў" праводзіцца з мэтай распрацоўкі дарожнай карты для Беларусі на аснове міжнароднай практыкі. Мерапрыемства з'яўляецца часткай сумеснай праграмы Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі па ўдасканаленні патэнцыялу органаў кіравання краіны па праблеме "Дзяржаўная навукова-тэхнічная і інавацыйная палітыка і рызыка". ЕЭК ААН і ДКНТ выступаюць у ролі арганізатараў семінара пры падтрымцы пасольства Швецыі. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, інвестары, фінансавыя арганізацыі, патэнцыяльныя прадпрымальнікі, прадстаўнікі прыватных і дзяржаўных інавацыйных кампаній, а таксама арганізацый, якія садзейнічаюць развіццю бізнесу: інкубатараў, тэхналагічных паркаў, універсітэтаў.

 

Чытаць 5048 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}