АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

13.12.2019

Дэпазіты на сямейны капітал у Беларусі адкрыты больш як на $768,7 млн

У Беларусі на 1 снежня адкрыта больш за 76,8 тыс. дэпазітных рахункаў на сямейны капітал на суму большую за $768,7 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Праграма сямейнага капіталу - доўгатэрміновая дзейсная мера ў сістэме дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў. "На 1 снежня ў аддзяленнях Беларусбанка адкрыты 76871 асабовы дэпазітны рахунак - столькі шматдзетных сем'яў скарысталіся гэтай магчымасцю. На іх рахункі залічана $768,71 млн. У тым ліку ў студзені - лістападзе бягучага года адкрыта 14002 рахункі на агульную суму $140,02 млн", - растлумачылі ў Мінпрацы.

Праграма дзейнічае з 2015 года. Сямейны капітал назначаецца ў выглядзе аднаразовай выплаты ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні, удачарэнні (пасля 1 студзеня 2015 года) трэцяга і наступных дзяцей. У 2015 годзе быў адкрыты 11581 рахунак ($115,81 млн), у 2016-м - 18982 ($189,82 млн), у 2017-м - 16840 ($168,4 млн), у 2018-м - 15466 ($154,66 млн). Права распараджэння сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць пасля дасягнення дзіцем 18 гадоў. Выкарыстоўваць іх можна на паляпшэнне жыллёвых умоў, паслугі ў сферы адукацыі, медыцыны, сацыяльнага абслугоўвання, а таксама накапляльную пенсію маці.

Першая пяцігодка праграмы завяршаецца 31 снежня 2019 года. Эфектыўнасць гэтай меры стала падставай для прадаўжэння яе на новую пяцігодку (2020-2024 гады) і распрацоўкі змяненняў у парадку выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.

З 1 студзеня 2020 года сямейны капітал устанаўліваецца ў памеры Br22,5 тыс. і назначаецца пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) у перыяд з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года трэцяга або наступных дзяцей. А з 1 студзеня 2021 года памер сямейнага капіталу штогод будзе індэксавацца з нарастаючым падрахункам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год для захавання пакупной здольнасці. Новы памер сямейнага капіталу дзейнічае на працягу каляндарнага года.

Выплата будзе праводзіцца ў памеры, дзеючым на дату нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей. Калі сямейны капітал назначаны па праграме 2015-2019 гадоў, права на яго назначэнне ў перыяд 2020-2024 гадоў у сям'і не будзе.

Звяртацца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы за назначэннем сямейнага капіталу можна будзе не толькі па месцы жыхарства, але і па месцы знаходжання, а за распараджэннем сродкамі - або па месцы назначэння сямейнага капіталу, або ў адпаведнасці з рэгістрацыяй грамадзян па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Пры ўстанаўленні права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновае) склад сям'і вызначаецца на дату падачы адпаведнай заявы.

Пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу (незалежна ад часу, што мінуў з даты назначэння сямейнага капіталу). Да дасягнення дзіцем 18 гадоў выкарыстоўваць грошы можна на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных або блакіраваных жылых дамах; пагашэнне запазычанасці па крэдытах, выдадзеных на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі членам (членамi) сям'і, які стаіць (якiя стаяць) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або стаяў (стаялі) на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора; на атрыманне на платнай аснове членам (членамi) сям'і вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржустановах адукацыі; атрыманне членам (членамi) сям'і платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя (прадастаўленне іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў; некаторыя стаматалагічныя паслугі).

Для сем'яў, якія маюць права на назначэнне сямейнага капіталу пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей да 31 снежня 2019 года, дзейнічае сямейны капітал у памеры $10 тыс. нават у выпадку, калі зварот за ім адбыўся пасля 1 студзеня 2020 года (тэрмін звароту за назначэннем сямейнага капіталу - 6 месяцаў пасля з'яўлення трэцяга або наступнага дзіцяці). Пры гэтым парадак назначэння і распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу пасля 1 студзеня 2020 года вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі ўказа па дзвюх праграмах сямейнага капіталу. Такім чынам, права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу па дадатковых напрамках распаўсюджваецца таксама на сем'і, сямейны капітал якім назначаны па праграме 2015-2019 гадоў.

Чытаць 5292 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}