Сёлета цэлых дзве "Ёлкі жаданняў" Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа з'явіліся ў Смалявічах. А гэта значыць, што яшчэ больш дзяцей са шматдзетных, няпоўных, прыёмных сем'яў дачакаюцца выканання сваіх жаданняў. Бо лісты, якія яны напісалі Дзеду Марозу, разбяруць неабыякавыя жыхары горада і на некаторы час стануць казачнымі персанажамі, дапамагаючы дзецям ажыццявіць іх мару.
У гэтыя дні валанцёры атрада БТЧК "Добрае сэрца" сярэдняй школы № 2 горада Смалявічы будуць дзяжурыць у дзвюх крамах "Дабраном", дзе ўсталяваны "Ёлкі жаданняў", і дапамагаць жыхарам стаць добрым чараўніком або добрай феяй. Для гэтага толькі трэба выбраць ліст на ёлцы, прачытаць і выканаць дзіцячую мару. А яны паверце, самыя простыя. Хтосьці марыць аб мяккай цаццы, фламастарах, брелке. Сярод жаданняў рабят няма нічога няздзейснага, проста трэба праявіць крышачку дабрыні і спагадлівасці. І памятаць пра тое, што на гэты Новы год, як мінімум, на аднаго шчаслівага дзіцяці стане больш.
Валанцёры Чырвонага Крыжа заклікаюць зазірнуць у гэтыя дні да іх на ёлку і падарыць рабятам з няпоўных сем'яў, а таксама людзям, якія маюць абмежаванні па здароўі, трохі шчаслівых хвілін.
Як распавяла старшыня Смалявіцкай раённай арганізацыі БТЧК Галіна Графутко, дабрачынную кампанію «Ёлка жаданняў» Чырвоны Крыж праводзіць ужо больш дзесяці гадоў. І за гэты час усе канверты, якія размяшчаліся на ялінцы, былі адкрыты, а жаданні рабят, якія там былі напісаныя, выкананы. Прыемна, што многія жыхары Смалявічаў штогод удзельнічаюць у кампаніі і дапамагаюць Дзеду Марозу не пакінуць без увагі ніводнага чалавека, у якога няма магчымасці атрымаць падарунак ад родных і блізкіх ці парадаваць сябе самому.