Для малых былі праведзены займальныя гульні на веданне Правілаў дарожнага руху, віктарыны, яны разгадвалі вясёлыя загадкі. Асабліва цікава дзіцсадаўцам было тое, што не толькі супрацоўнік ДАІ распавядала аб бяспечных паводзінах на дарозе, у двары, на вуліцы, але і тое, што іх старэйшыя таварышы – школьнікі на практыцы паказалі, чаго варта баяцца на дарозе.
- Бяспека на канікулах - гэта надзвычай важны аспект адпачынку, - адзначыла інспектар ДПС АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова. - Менавіта таму дзеці ў абавязковым парадку павінны быць знаёмыя з асноўнымі правіламі паводзін. Бо, як гаворыцца ў народзе, папярэджаны - значыць узброены. Бацькам хачу нагадаць пра неабходнасць прыняцця ўсіх неабходных мер, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі! Будзьце ім прыкладам на дарозе! Не пакідайце без нагляду малалетніх і вядома ж, пастаянна нагадвайце дзецям, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце! У абавязковым парадку перавозіце дзяцей, прычапіўшы рамянямі бяспекі. Для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымлівальныя прылады.