АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

15.01.2020

“Калядныя сустрэчы” у Барсуках

Вось ужо які год на базе Барсукоўскага СДК Смалявіцкага раёна   праходзяць “Калядныя сустрэчы”, зачыншчыкамі якіх сталі ўдзельнікі Народнага фальклорнага ансамбля “Жывіца”(мастацкі кіраўнік Крысціна Мыцько). А да іх у госці 13 студзеня 2020 года, як заўсёды, завіталі Народны фальклорна-гульнёвы гурт “Маладзічкі” СДК пасёлка Усяж (мастацкі кіраўнік Яўгенія Макарэвіч), Народнае аматарскае аб’яднанне “У кругу сяброў” Жодзінскага ГДК (мастацкі кіраўнік Наталля Зайцава), Народны ансамбль народнай песні “Смаляначка” Смалявіцкага ГДК (мастацкі кіраўнік Андрэй Перадзерый) і Ансамбль народнай песні “Дубравушка” ААТ “МАПІД”г. Мінска (мастацкі кіраўнік заслужаны артыст РБ Уладзімір Ткач)

Кожны калектыў падрыхтаваў сваю праграму, у якой гучалі песні, жарты, прыпеўкі і віншаванні. “Жывіца” сустракала гасцей песней “Добры дзень людзі” і частавала ўсіх смачнымі блінамі са смятанай, калядны абрад з дзіўнай Казой паказалі “Маладзічкі”, а  песні, якія выконваў сталічны ансамбль “Дубравушка” спявалі ўсім залам.   

Таксама да ўсіх завітаў вялікі цыганскі табар, які  не толькі павіншаваў ўсіх з Навагоднімі і Ражствовымі святамі, але і нагадаў кожнаму шчасцейка, здароўечка, кахання і творчых поспехаў. Гэтым табарам і былі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “У кругу сяброў”.  Трошкі спазнілася “Смаляначка”, але ж ў залу ўвайшлі яны з ражствовай, чароўнай песняй, якая ўразіла кожнага з нас сваёй чысціней.  

Паміж выступленняў народных калектываў, гульнямі і размовамі, Узорны танцавальны калектыў “Ніка” Барсукоўскага СДК (мастацкі кіраўнік Ганна Ганчарова) радаваў гледачоў сваімі цікавымі нумарамі. Так, распачалося свята масавым, зімовым танцам “Каляда”, затым сваімі фарбамі здзівіў ўсіх “Вясенні карагод”, завялі залу “Маскоўская кадрыля” і знаёмыя, амаль усім беларускія “Таўкачыкі”.

Гучалі добрыя і вясёлыя песні ў выкананні салістаў Барсукоўскага СДК  Алёны Шастак, Вольгі Фядотка і Сяргея Палякова  – “Одна снежинка”, “Соловьи поют”, “Едет Новый год”, “Полька беларуская”.  А пад песні саліста гарадскога Дома культуры г.Жодзіна Аляксандра Луцкевіча плясалі ўсёй залай.

Напрыканцы праграмы, як вядзецца на зімовыя святы, усе разам паклікалі Дзеда Мароза і Снягурачку, якія не толькі пераапрануліся адзін ў аднаго, але і спелі жартоўную песню, павадзілі карагод каля прыгажуні Ёлкі і павіншавалі ўсіх с Навагоднімі і Ражствовымі святамі. Вельмі вясёлым і танцавальным атрымаўся выход Бабы Ягі, якую сыграла ўдзельніца НАА “У кругу сяброў” Жодзінскага ГДК, Валянціна Пстыга.

Весела, масава і шумна прайшлі “Калядныя сустрэчы”.  Не толькі сустрэліся,  пагаварылі, падзяліліся новымі жартамі, песнямі, гульнямі, але проста цікава і добра правялі разам час.  Прыемна, што да нас з кожным годам далучаюцца розныя народныя і аматарскія калектывы не толькі са Смалявіцкага раёна, але і з другіх гарадоў. Менавіта так павінны праходзіць мерапрыемствы па абмене вопытам, творчымі ідэямі і задумкамі.

Чытаць 5109 разоў Апошняя змена 15.01.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

Галерэя малюнкаў

© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}