АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

03.01.2020

Супрацоўнікі ДАІ ў Смалявічах раздаюць падарункі

Дзяржаўтаінспэктары вырашылі нагадаць пра бяспеку і павіншаваць вадзіцеляў і пешаходаў. Акцыя «Бяспечныя канікулы» будзе доўжыцца да 12 студзеня.

Зараз патрульныя пільна сочаць за тым, як дарослыя перавозяць непаўналетніх. Калі машына не абсталяваная аўтакрэслам, бустэрам або спецыяльнай падушкай — парушальнікаў чакае штраф да 4 базавых велічынь. Задумацца пра гэта варта асабліва тым, хто збіраецца актыўна выкарыстоўваць транспарт падчас зімовых святаў.

Нярэдка ў здарэннях вінаватыя і самі дзеці, калі перабягаюць дарогу ў неналежным месцы, ігнаруюць забараняльны сігнал святлафора або выскокваюць з-за перашкод. Адно з самых частых парушэнняў пешаходаў пры пераходзе праз праезную частку - гутарка па мабільным тэлефоне.

- За мінулы год удалося скараціць колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей. Калі ў 2018 у Смалявіцкім раёне было 4 аварыі і 5 параненых, у тым ліку трое маленькіх пасажыраў, то ў 2019-м - адно здарэнне з пацярпелымі, - распавяла інспектар дарожна-патрульнай службы Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова. - Вядома, калі спыняеш кіроўцу, а потым віншуеш, у людзей падымаецца настрой. І шанцы, што яны будуць асцярожней, павышаюцца. Ды і невялікія прэзенты спрацуюць.

Флікеры, размалёўкі, пернікі - па ўзмаху жазла. Падарункі асабліва прыйшліся тым, хто не парушаў Правілы дарожнага руху ўвесь год. Зусім не лішнім саветам ад супрацоўнікаў ДАІ стала паведамленне аб штармавым папярэджанні - да вечара на дарогах утворыцца галалёд.

Чытаць 5268 разоў Апошняя змена 03.01.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}