АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

06.03.2020

У руках замест жазла кветкі: ДАІ Смалявічаў павіншавала жанчын-вадзіцеляў

Напярэдадні яркага вясновага свята - Міжнароднага дня жанчын, супрацоўнікі АДАІ Смалявіцкага РАУС сумесна з кветкавай крамай "Фларэнцыя" правялі выдатную акцыю. У гэты дзень праваахоўнікі каля цэнтральнай плошчы горада спынялі толькі транспартныя сродкі, якімі кіравалі жанчыны, а ў руках у прадстаўнікоў Дзяржаўтаіснспекцыі замест жазла былі кветкі і духмяная кава.

Дзяўчаты да такога мерапрыемства ставіліся станоўча, дзякавалі інспектарам Ірыне Стральцовай і Максіму Бацяноўскаму, фатаграфаваліся з імі.

Да акцыі далучыўся дырэктар крамы "Фларэнцыя" Максім Глазкоў, які прадаставіў свежыя вясновыя букеты цюльпанаў.

Прыемны сюрпрыз для жанчын-кіроўцаў падрыхтавалі і вучні 2-га класа СШ №1 г. Смалявічы Арсеній Ткачэнка і Арцём Пракаповіч. Хлапчукі выконвалі песні і чыталі святочныя вершы.

Збянтэжаным, але прыемна здзіўленым аўтааматаркам былі ўручаны букеты і адрасаваны цёплыя словы віншаванняў. Для аўталэдзі акцыя апынулася нечаканай і выклікала масу станоўчых эмоцый. Як адзначалі самі жанчыны, прыемна, калі супрацоўнік ДАІ спыняе каб павіншаваць - прынесці прыемныя эмоцыі.

- Мой вадзіцельскі стаж перавышае трыццаць гадоў, але ў падобнай акцыі ўдзельнічаю ўпершыню. Вельмі прыемна атрымаць такі вясновы знак увагі, - з усмешкай на твары адзначыла смалявічанка Надзея.

А вось Марына, якую таксама спынілі супрацоўнікі ДАІ, у гэты дзень адзначала Дзень нараджэння. Жанчына не хавала захаплення і сказала, што запомніць назаўжды такі прыемны сюрпрыз.

Акрамя таго, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі папрасілі жанчын уважліва ставіцца да сітуацыях на дарогах. Аўталэдзі, у сваю чаргу, з усмешкай дзякавалі дзяржаўтаінспектараў за ўвагу і створаны вясновы настрой на дарогах.

- У цэлым жанчыны Смалявіцкага раёна паводзяць сябе на дарогах даволі дысцыплінавана. За 2019 год на тэрыторыі раёна зафіксавана чатыры ДТЗ па віне смалявіцкіх жанчын-вадзіцеляў. Жыхаркі нашага горада выконваюць ПДР і рэдка іх парушаюць, - адзначыла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірына Стральцова.

Акцыя завяршылася прыемным момантам і для супрацоўніка АДАІ Смалявіцкага РАУС Ірыны Стральцовай - з надыходзячым святам яе павіншаваў старшыня Смалявіцкага райвыканкама Міхаіл Загорцаў і падзякаваў за працу і пажадаў цудоўнага вясновага настрою.

Чытаць 4840 разоў Апошняя змена 06.03.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}