27 верасня ў Смалявіцкім раёне прайшоў сход старшыняў садаводчых таварыстваў, размешчаных на тэрыторыі Забалоцкага сельскага савета.
Усяго на тэрыторыі Смалявіцкага раёна размешчана каля 160 садаводчых таварыстваў. 40 з іх – на тэрыторыі Забалоцкага сельскага савета.
На праведзеным сходзе былі разгледжаны найбольш хвалюючыя пытанні. Па пытанні пажарнай бяспекі выступіў начальнік Смалявіцкага РАНС Мікалай Мікалаевіч Навумік. Ён асвятліў статыстыку па пажарах у раёне, вобласці і рэспубліцы. Вялікая ўвага была нададзена патрабаванням нормаў і правілаў па пажарнай бяспекі ў дачных дамах і гаспадарчых пабудовах.
Прадэманстраваны прысутным альбом з прыкладамі пажараў з гібеллю, уручаны буклеты і брашуры.