АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

31.08.2020

На асфальце - надпісы з напамінам пра бяспеку

Чаго толькі не прыдумляюць інспектары АДАІ Смалявіцкага РАУС, каб нагадаць дзецям і дарослым аб простых правілах бяспекі.

На днях на вуліцы горада Смалявічы разам з інспектарамі АДАІ выйшлі дзеці, захапіўшы з сабой фарбу і трафарэты з надпісамі "Вазьмі дзіця за руку", "Здымі навушнікі", "Паглядзі па баках".

Як распавяла інспектар АДАІ Смалявіцкага РАУС, галоўная задача такой незвычайнай акцыі - прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы бяспекі на дарогах, бо пешаходы і веласіпедысты з'яўляюцца самымі неабароненымі і ўразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Школьнікі разам з інспектарамі нанеслі каля пешаходных пераходаў спецыяльныя прафілактычныя надпісы. Таксама яны размаўлялі з пешаходамі на тэму важнасці захавання ПДР і нашэння святлоадбівальных элементаў.

Яркая прафілактычная праца не засталася без увагі гараджан: пешаходы, праходзячы міма, з цікаўнасцю чыталі надпісы на асфальце.

Як адзначылі ў раённай ДАІ, папераджальныя знакі з'явіліся пакуль толькі на найбольш ажыўленых вуліцах Смалявічаў, але ў бліжэйшы час яны з'явяцца і на тэрыторыі населеных пунктаў раёна.

Чытаць 3473 разоў Апошняя змена 31.08.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}