У апошнія дні лета ў аграгарадку Барсукі прайшло свята вёскі, якое на плошчы сельскага Дома культуры сабрала жыхароў і гасцей аграгарадка.
Свята складалася з урачыстай часткі, канцэрта і дыскатэчна-гульнявой праграмы для дзяцей і падлеткаў. Так, падчас урачыстай часткі памятнымі падарункамі і сувенірамі былі ўзнагароджаны: ганаровы доўгажыхар аграгарадка Барсукі - Гурыновіч Яўген Цітовіч, якому сёлета споўнілася 92 гады; Лізавета Цвірко, якая з'явілася на свет у ліпені 2020 года; Мазалеўская Святлана Іванаўна, якая валодае самай вялікай асабістай падсобнай гаспадаркай; шматдзетная сям'я Граковіч, у якой выхоўваецца 6 дзяцей; народны майстар вышыўкі Смалявіцкага раёна Валянціна Фёдараўна Савіцкая; медыцынскія работнікі ФАПа, калектывы ДУА "Барсукоўская сярэдняя школа", ДУА "Барсукоўскі дзіцячы сад" і Барсукоўскі СДК, а таксама актывісты – стараста аграгарадка Медунецкі Вячаслаў Цімафеевіч, дэпутат Пятроўская Іна Мікалаеўна і многія іншыя, каму неабыякава жыццё нашай вёскі і якія ўносяць свой неацэнны ўклад у развіццё аграгарадка Барсукі.
Кожнае ўзнагароджанне суправаджалася музычнымі і танцавальнымі падарункамі ў выкананні творчых калектываў Барсукоўскага СДК – узорным танцавальным калектывам «Ніка» (кіраўнік Ганна Ганчарова), студыямі эстраднай песні «Карусель» і «Добры настрой» (кіраўнікі Крысціна Мыцько і Сяргей Палякоў), народным фальклорным ансамблем «Жывіца» (кіраўнік Крысціна Мыцько).
Са сваімі віншаваннямі і творчымі нумарамі далучыліся да нашага свята вёскі салісты Будагоўскага сельскага Дома культуры - Ірына Ходас і Уладзімір Кузьмін. А таксама ў канцэрце прынялі ўдзел госці з горада Жодзіна - клоўн Андруша і вакальны рэтра-дуэт Вікторыя і Таццяна. Адміністрацыя Барсуковского сельскага Дома культуры дзякуе гасцей за ўдзел і выдатны святочны настрой, падораны ў гэты дзень.
Свята працягнулася дыскатэчна-гульнявой праграмай для дзяцей і падлеткаў «Лета, давай, да пабачэння!». Падчас праграмы рабяты актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, атрымлівалі прызы, і нават дождж не стаў перашкодай для дзіцячай весялосці і радасці. Разам мы не толькі адзначылі свята вёскі, але і развіталіся з летам.
Адміністрацыя Барсукоўскага сельскага Дома культуры выказвае вялікую падзяку Жодзінскаму сельскаму выканаўчаму камітэту і старшыні камітэта Мазынскай Наталлі Антонаўне за набыццё памятных падарункаў і сувеніраў; аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага РВК за прадстаўлены транспарт; прадуктовай краме ТАА «ДВС груп» за спонсарскую дапамогу. Асобнае дзякуй мы гаворым ІП Ільіну, які заўсёды суправаджае нашы вялікія святы атракцыёнамі і арэлямі, а таксама дзякуем міні-кавярню «Чэшыр на колах» за смачнасці і прысмакі на нашым свяце.
Свята вёскі! Яно не адзначана чырвоным днём календара, але з'яўляецца традыцыйным мерапрыемствам, якое мы адзначаем і святкуем кожны год. Са святам, дарагі і любімы аграгарадок Барсукі! Квітней і будзь шчаслівы!