У мэтах найбольш поўнага забеспячэння насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, прадукцыяй мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, харчовымі таварамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, прамысловымі таварамі, угнаеннямі, насеннем і пасадачным матэрыялам, сельскагаспадарчым інвентаром, а таксама вырабамі майстроў народнай і дзіцячай творчасці штотыдзень па суботах з 19 верасня па 31 кастрычніка 2020 г. з 09:00 да 15:00 адбудуцца раённыя восеньскія кірмашы па адрасе: г. Смалявічы, вул. Міліцэйская (пляцоўка каля рынку Смалявіцкага райпо).