АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.10.2020

Сельгасарганізацыі ўбралі бульбу з 92,3 працэнта плошчаў

Сельгасарганізацыі Беларусі ўбралі бульбу з 23,2 тыс. га, што складае 92,3 працэнта ад плана, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Накапана 660 тыс. т бульбы. Ураджайнасць склалася на ўзроўні 285 ц/га супраць 312,9 ц/га на аналагічную дату 2019 года. Самая высокая ўраджайнасць у Віцебскай вобласці - 378,9 ц/га. У тройцы рэгіёнаў з самай высокай ураджайнасцю таксама Мінская (323,2 ц/га) і Магілёўская (321,5 ц/га) вобласці.

Агародніны сабралі 94,9 тыс. т пры ўраджайнасці 219,1 ц/га (252,3 ц/га - на аналагічную дату мінулага года). Больш за трэць агародніны сабрана ў Брэсцкай вобласці (35,9 тыс. т).

Убрана 49,8 працэнта плошчаў цукровых буракоў (41 тыс. га). Накапана больш за 1,85 млн т буракоў, сярэдняя ўраджайнасць склала 452,1 ц/га (у мінулым годзе - 477,3 ц/га). Цукрыстасць буракоў - 16,1 працэнта (у 2019-м - 16,64 працэнта). На буракапрыёмныя пункты вывезена 1,5 млн т караняплодаў.

Чытаць 2947 разоў Апошняя змена 16.10.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}