АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

25.09.2020

Сельгасарганізацыі Беларусі ўбралі бульбу з паловы плошчаў

Сельгасарганізацыі Беларусі ўбралі бульбу з 12,6 тыс. га, што складае 50,1 працэнта запланаванай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 25 верасня, накапана 374,7 тыс. т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 298 ц/га. Цукровыя буракі ўбраны з 14,5 тыс. га (17,6 працэнта ўборачнай плошчы), сабрана 652 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 449,4 тыс. га. Цукрыстасць буракоў складае 15,58 працэнта. Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 3,08 тыс. га (51,4 працэнта да плана), сабралі 52,4 тыс. т пры ўраджайнасці 330,3 ц/га.

Кукуруза ў Беларусі ўбрана з 454,6 тыс. га, што складае 37,2 працэнта запланаванай плошчы. На сілас і зялёны корм убрана 447,9 тыс. га (45,9 працэнта плана), сабрана 10,718 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 239,3 ц/га. Уборка кукурузы на зерне толькі пачынаецца: работы праведзены на 6,7 тыс. га (2,74 працэнта плана), намалочана 37,4 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,085 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,8 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,6 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2 млн т збожжа, Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - больш за 1,3 млн т, Магілёўскай - больш як 1,1 млн т, Віцебскай - звыш 1 млн т, Гомельскай - больш за 900 тыс. т.

Пераварочванне стужак лёну праведзена на 35,4 тыс. га (74,3 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 32,6 тыс. га (68,6 працэнта ад плана), нарыхтавана 102,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,8 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 838 тыс. т сена (83 працэнты ад плана), 13,253 млн т сенажу (105,2 працэнта) і 9,355 млн т сіласу (48,8 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтаваны 71 працэнт ад плана.

Чытаць 3469 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}