АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

20.03.2019

Дзень бяспекі. Увага ўсім!

У Смалявіцкім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

«Ветрына бяспекі» ў краме «Доброном» прыцягвала пакупнікоў сваёй яркасцю. Нездарма размясцілася яна прама на століках для інвентарных кошыкаў: наведвальнікі крамы не маглі прайсці міма. А для працаўнікоў Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях гэта менавіта тое, што трэба. З вялікім задавальненнем пастаянныя кліенты крамы прымалі ўдзел у гутарцы з работнікамі службы выратавання. Дзеці і падлеткі - асабліва!

- Ой, а што гэта ў вас тут? Цікава! - зацікавіўся хлапчук гадоў 11.

- Ідзі раскажу. Цябе як клічуць? - запрасіла да століка адзінаццацігадовага Янку актывіст БМГАВП Анастасія Таболіч. Разам з Янкам мы паразважалі, як будзем дзейнічаць пры пажары ў гандлёвым цэнтры, успомнілі, для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік і як зберагчы свой дом ад пажару. Анастасія пазнаёміла Янку з мабільным дадаткам «МНС Беларусі: дапамога побач»..

- Як вы кажаце? Дапамога побач? Так давайце яго адразу і ўсталюем! - хутка зарыентаваўся Ваня. Праз паўтары хвіліны арсенал прыкладанняў яго мабільніка папоўніўся яшчэ адным, бадай, адным з самых важных.

Веды па бяспецы жыццядзейнасці ў гэты дзень мог асвяжыць кожны. А замацаваць гэтыя веды дапамогуць уручаныя памяткі, буклеты і брашуры.

Чытаць 8029 разоў Апошняя змена 20.03.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}