АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

10.05.2019

Беларусь прэзентавала свой праект на 58-м Венецыянскім біенале

Беларусь на 58-м Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва прадстаўлена скульптурнай мультымедыйнай кампазіцыяй "Выхад". Афіцыйнае адкрыццё нацыянальнага павільёна адбылося 9 мая, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА куратар праекта Вольга Рыбчынская.

На прэзентацыі беларускага павільёна прысутнічалі старшы саветнік пасольства Беларусі ў Італіі Вольга Далгаполава, куратары і мастакі з Германіі, Італіі, Літвы, Польшчы, ЗША і іншых краін, у якіх кампазіцыя "Выхад" выклікала вялікую цікавасць. "Усе прысутныя адзначылі цэласнасць нашага праекта і счытваемыя сэнсы, - сказала Вольга Рыбчынская. - Мы вельмі ўдала размясціліся, каля выхаду з Арсенала і на паўдарогі да садоў Джардзіні, таму няхваткі ў наведвальніках не будзе".

Праект "Выхад" шматмерны і працуе ў каардынатах часу, гісторыі і сучаснасці. Яго экспазіцыя створана на аснове прасторавага ўзаемадзеяння пяці мультымедыйных аб'ектаў - скульптурных абязлічаных фігур на чалавечы рост, кожная з якіх фіксуе пэўную падзею-стан. "Усе фігуры і прадметы (тэлевізар, неонавая шыльда, лозунг, паднос са шклянкамі з малаком, упаковачныя скрыні) звязаны і, узаемадзейнічаючы адзін з адным, складаюць адзіны модуль. Татальная інсталяцыя аб'ядноўвае элементы ў адзінае цэлае і стварае ўнікальную аўру паведамлення, непрамога выказвання", - расказала Вольга Рыбчынская.

Удзелу праекта "Выхад" у Венецыянскім біенале папярэднічаў рэспубліканскі конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі павільёна, на які было пададзена 18 заявак. Рашэннем журы для ўдзелу ў форуме была выбрана менавіта канцэпцыя скульптара Канстанціна Селіханава і арт-крытыка гісторыка мастацтва Вольгі Рыбчынскай. Іх праект адпавядаў дэвізу і тэме цяперашняга біенале - May you live in interesting times ("Каб ты жыў у цікавы час"), што адлюстроўвае новыя арыгінальныя ідэі сучаснага мастацтва ў Беларусі.

58-ы Венецыянскі біенале - адзін з найбольш вядомых сусветных мастацкіх форумаў, прысвечаных сучаснаму мастацтву, пройдзе з 11 мая па 24 лістапада. Арганізатарамі нацыянальнага павільёна выступілі Міністэрства культуры, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Італіі.

БЕЛТА

Чытаць 8545 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}