АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.05.2019

Тыдзень роднай прыроды стартуе ў Беларусі

Тыдзень роднай прыроды праходзіць у Беларусі з 22 па 29 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Мерапрыемства прысвечана Году малой радзімы і прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая). НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, Цэнтральны батанічны сад і Інстытут лесу падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў.

Семінар-адкрыццё, прысвечаны Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці, з удзелам кіраўніцтва НАН Беларусі, Аддзялення біялагічных навук і навуковых арганізацый пройдзе 22 мая ў 11.00. Батанічны і заалагічны чацвер запланаваны на 23 мая. У гэты ж дзень стартуе IX Міжнародны навукова-практычны і навучальны семінар для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і работнікаў спецыяльнасці "лясная гаспадарка" ("лясная справа").

У Цэнтральным батанічным садзе 24 мая адбудуцца экскурсіі "Прыродная флора ў экспазіцыях і калекцыях Цэнтральнага батанічнага саду" і "Дэкаратыўныя расліны прыроднай флоры Беларусі". У суботу і нядзелю, 25-26 мая, з 10.00 да 18.00 у Цэнтральным батанічным садзе пройдзе гульнявы сямейны фестываль TOYDAY. Плануецца, што наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць рэдкія і знікаючыя віды раслін, але і набыць іх узоры ў магазіне саду.

28 мая пройдзе акцыя па азеляненні тэрыторый школ сумесна са школьнікамі ў Мінску і Гомелі.

На працягу Тыдня роднай прыроды вядучыя вучоныя арганізацый Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі выступяць перад грамадскасцю, у сродках масавай інфармацыі, прымуць удзел у прэзентацыях і святочных мерапрыемствах.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці аб'яўлены Генасамблеяй ААН у 1995 годзе. Мэта - павысіць дасведчанасць соцыуму ў пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу грамадскасці на праблему беззваротнага знікнення на зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны.

БЕЛТА

Чытаць 9238 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}