АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

12.07.2019

ВНУ Беларусі пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў

Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў. Прадоўжыцца гэты этап уступнай кампаніі па 17 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія вырашылі паступаць на платнае і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, будзе весціся з 12 ліпеня па 4 жніўня. Крыху іншыя тэрміны ў гэтым выпадку ўстаноўлены для сілавых і творчых ВНУ - 12-31 ліпеня і 12 ліпеня - 2 жніўня адпаведна.

Выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, могуць падаваць дакументы з 12 па 14 ліпеня. Пазней за ўсіх чакаюць абітурыентаў, якія прэтэндуюць на завочныя месцы ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю - з 15 лістапада па 5 снежня.

Усяго у 2019 годзе ў ВНУ Беларусі плануецца прыняць 54,7 тыс. чалавек, што на 1 працэнт больш за план прыёму мінулага года. Чакаецца, што студэнтамі бюджэтнай формы навучання стануць 26,6 тыс. чалавек, гэта на 0,7 працэнта перавышае план прыёму 2018 года. Павялічаны набор на медыцынскія, IT-спецыяльнасці, а таксама спецыяльнасці фізкультуры і спорту.

На платнае ВНУ маюць намер прыняць 28,2 тыс. чалавек, што на 1,5 працэнта перавышае мінулагодні план прыёму за кошт IT-спецыяльнасцей і спецыяльнасцей фізкультуры і спорту.

Прыём дакументаў будуць весці 49 ВНУ, з іх 42 - дзяржаўнай формы ўласнасці і 7 - прыватнай.

Унутраныя ўступныя іспыты пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - у сельскагаспадарчых ВНУ. Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).

БЕЛТА

Чытаць 5773 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}