АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

16.07.2019

Беларуска-іранскі бізнес-форум пройдзе 24 ліпеня ў Мінску

Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Тэгеранскай палатай па пытаннях гандлю, прамысловасці, шахт і сельскай гаспадаркі правядуць 24 ліпеня ў Мінску Беларуска-іранскі бізнес-форум, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на сайт БелГПП.

Праграма бізнес-форуму прадугледжвае пленарную частку, прэзентацыі дзелавога клімату Беларусі і Ірана, а таксама двухбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў беларускіх і іранскіх прадпрыемстваў.

У час форуму будуць разгледжаны перспектывы развіцця беларуска-іранскага дзелавога ўзаемадзеяння. Удзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі іранскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах банкаўскай дзейнасці, вытворчасці медыцынскай і фармацэўтычнай прадукцыі, газавага абсталявання, дэталей і абсталявання для халадзільнікаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, нафтахімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання і спецый, тэкстыльнай прамысловасці (пастаўкі персідскіх дываноў).

Зарэгістравацца для ўдзелу ў форуме можна да 22 ліпеня.

БЕЛТА

Чытаць 5170 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}