АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

26.07.2019

Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісіі па каштоўных паперах

Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 436 ад 1 ліпеня 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мэтах забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва Міністэрства фінансаў з Міжнароднай арганізацыяй камісій па каштоўных паперах Савет Міністраў згадзіўся з прапановай Міністэрства фінансаў аб яго уступленні ў гэту арганізацыю ў якасці асацыіраванага члена.

Згодна з пастановай выплата штогадовага ўзносу, звязанага з членствам Мінфіна ў гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі, можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца ва ўстаноўленым парадку на гэтыя мэты ў законе аб рэспубліканскім бюджэце на адпаведны фінансавы год.

Міжнародная арганізацыя камісій па каштоўных паперах - міжнародная фінансавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае нацыянальныя органы рэгулявання рынку каштоўных папер. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Мадрыдзе (Іспанія). Цяпер (па стане на май 2019-га) у арганізацыі 225 удзельнікаў. Члены арганізацыі рэгулююць рынкі каштоўных папер, на якія прыпадае больш за 95 працэнтаў сусветнага рынку каштоўных папер.

БЕЛТА

Чытаць 5856 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}