АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

13.08.2019

Міністэрства аховы здароўя працуе над абнаўленнем складанага дыягнастычнага абсталявання

Міністэрства аховы здароўя працуе над абнаўленнем складанага дыягнастычнага абсталявання і павышэннем даступнасці спецыялізаванай дапамогі ў рэгіёнах. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у інтэрв'ю праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Караніка, ведамства трымае на кантролі сітуацыю, калі дарагія апараты не працуюць па тэхнічных прычынах. Праведзены маркетынгавыя даследаванні, прааналізаваны цэны на запчасткі ў краінах-суседках. Да работы актыўна падключылася Міністэрства замежных спраў. Многія пастаўшчыкі прадаставілі абгрунтаванні кошту, і цэны па некаторых пазіцыях знізіліся больш як у два разы. "Калі ў маі ў непрацаздольным стане было 37 адзінак складанага дыягнастычнага абсталявання, то на сённяшні момант засталося 21", - сказаў міністр.

Такі стан спраў прывёў да таго, што ўзрасла нагрузка на працуючыя апараты і тыя сталі выходзіць са строю. "Гэта ўжо трэці тыдзень, калі мы стабілізавалі сітуацыю і аднаўляем абсталяванне хутчэй, чым яно выходзіць са строю", - праінфармаваў міністр. "У нас даволі амбіцыйныя планы, каб да верасня фактычна былі адзінкавыя выпадкі, калі абсталяванне не працуе па тэхнічных прычынах. Яно павінна быць адноўлена і прыведзена ў працаздольны стан", - падкрэсліў ён.

Апараты, якія выпрацавалі свой рэсурс, будуць заменены. Ужо ідзе пастаўка пяці камп'ютарных тамографаў. "Калі гэты парк будзе адноўлены, мы будзем больш дакладна разумець, як арганізаваць лагістыку перамяшчэння пацыентаў і чаго сапраўды нам не хапае", - адзначыў Уладзімір Каранік.

Міністр расказаў, што ў рэспубліцы плануецца актыўна развіваць міжраённыя і міжрэгіянальныя цэнтры. У тым ліку прадугледжана мадэрнізацыя і перааснашчэнне бальніц у 11 буйных гарадах па ўзоры Оршы. Гэта дасць магчымасць зняць нагрузку на рэспубліканскія і абласныя цэнтры, дзе праводзіцца асноўная маса высокатэхналагічных даследаванняў. Сумесна з Мінфінам створана рабочая група, якая вызначыць механізм фінансавання затрат. Гэта значыць, дапамога ўзроўню РНПЦ стане больш даступнай для насельніцтва, растлумачыў Уладзімір Каранік. Ужо цяпер павялічыліся нарматывы забяспечанасці брыгадамі хуткай дапамогі ў рэгіёнах, ідзе перааснашчэнне аўтапарку.

БЕЛТА

Чытаць 5705 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}