АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

29.08.2019

Намеснік старшыні Мінаблвыканкама правёў прыём грамадзян у Дзяржынску, а таксама пагутарыў з медперсаналам і пацыентамі бальніцы

У сераду на базе УАЗ «Дзяржынская ЦРБ» адбыўся асабісты прыём грамадзян намеснікам старшыні Мінаблвыканкама Іванам Маркевічам. Пытанні, з якімі прыйшлі да кіраўніка абласнога ўзроўню жыхары Дзяржынска (і не толькі), далёка не заўсёды тычыліся сацыяльнай сферы, якую курыруе Іван Станіслававіч. Тым не менш ён паглыбіўся ў кожную праблему заяўнікаў, каб знайсці рашэнне.

Так, жыхарка г. Дзяржынска звярнулася да намесніка старшыні аблвыканкама па дапамогу ў вырашэнні адразу некалькіх пытанняў. Два з іх тычыліся тэмы добраўпарадкавання тэрыторыі горада, у прыватнасці, непрывабнага стану дарожнага пакрыцця на вуліцы Усходняй. І хоць дадзеная праблематыка адносіцца да сферы будаўніцтва і ЖКГ, Іван Маркевіч адзначыў высокую сацыяльную значнасць падобных пытанняў і даручыў намесніку старшыні Дзяржынскага райвыканкама Аляксандру Чагану, які ўдзельнічаў у прыёме грамадзян, вывучыць сітуацыю, якая склалася.

Акрамя таго, заяўніца выказала сур'ёзную заклапочанасць закрыццём аптэчнага кіёска, які працаваў на тэрыторыі крамы «У Міколы». Паводле яе слоў, цяпер у пажылых людзей, якія жывуць на бліжэйшых вуліцах, узнікаюць вялікія праблемы з купляй неабходных лекаў: да бліжэйшай аптэкі ім неабходна прайсці не менш за кіламетр. Аляксандр Чаган растлумачыў, што кіёск РУП «Фармацыя» быў зачынены па ініцыятыве арганізацыі на падставе таго, што ён быў стратным.

- Гэтае пытанне таксама носіць вострасацыяльны характар, - сказаў Іван Станіслававіч, - аптэкі, як, дарэчы, і банкаматы, павінны знаходзіцца ў крокавай даступнасці, бо гаворка ідзе пра якасць жыцця нашых грамадзян, асабліва пажылых. Таму райвыканкаму неабходна яшчэ раз перагледзець гэта пытанне, а жыхарам трэба ў самы кароткі тэрмін падрыхтаваць зварот у Мінаблвыканкам, каб на падставе яго правесці неабходную працу з кіраўніцтвам Мінскай “Фармацыі”.

З ініцыятывай аб стварэнні музея звярнуўся да намесніка кіраўніка Мінаблвыканкама жыхар Мінска. Грамадзянін прапануе арганізаваць яго на базе дота, які захаваўся з часоў Вялікай Айчыннай вайны непадалёк ад в. Вертнікі. Ён нават распрацаваў канцэпцыю музея, аднак сутыкнуўся з цэлым шэрагам цяжкасцяў, звязаных з месцам размяшчэння аб'екта.

Па-першае, як высветлілася, ён знаходзіцца ў ахоўнай зоне газаправода, ды яшчэ і на землях дзяржлясфонду, за адвядзеннем ўчастка на якіх неабходна звяртацца ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Да таго ж, да аб'екта трэба правесці дарогу, а гэта магчыма зрабіць альбо па сельгасземлях (і зноў жа з адвядзеннем зямельнага ўчастка праз Адміністрацыю), альбо праз садоўніцкае таварыства, згоду якога неабходна замацаваць дакументальна. У любым выпадку для рэалізацыі праекта спатрэбяцца немалыя фінансавыя сродкі, асабліва калі ўлічыць кошт збору і арганізацыі экспазіцыі. Тым не менш Іван Маркевіч, падкрэсліўшы важнасць захавання гістарычнай спадчыны, рэкамендаваў заяўніку дэталёва прапрацаваць канцэпцыю ўсяго праекта, уключаючы нюансы фінансавання, а намесніку старшыні Дзяржынскага райвыканкама па сацыяльнай сферы трымаць дадзенае пытанне на кантролі.

Варта дадаць, што на прыёме намесніка старшыні Мінаблвыканкама, які курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, гуманітарнай дзейнасці, гучалі і праблемы, якія датычацца зямельных спрэчак паміж суседзямі. Іван Маркевіч, выслухаўшы заяўнікаў, параіў ім звярнуцца ў інстанцыі па кампетэнцыі, дадаўшы, што праблемы такога роду, як правіла, вырашаюцца ў судзе.

Пасля завяршэння асабістага прыёму грамадзян Іван Маркевіч у суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама і галоўнага доктара УЗ «Дзяржынская ЦРБ» Уладзіміра Губаша наведаў шэраг аддзяленняў раённай бальніцы, дзе пагутарыў з персаналам і пацыентамі. Выказаўшы шэраг заўваг, намеснік старшыні Мінаблвыканкама ў цэлым станоўча ацаніў працу медыцынскай установы.

Чытаць 4601 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}