АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

04.09.2019

Масавая сяўба азімых збожжавых пачалася ў Беларусі

Масавая сяўба азімых збожжавых пачалася ў Беларусі. Аб гэтым сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 4 верасня, азімыя збожжавыя пасеяны на 68,5 тыс. га, што складае 5,07 працэнта да плана. У цэлым у бягучым годзе азімыя збожжавыя зоймуць 1 352,3 тыс. га сельгасплошчаў. Сяўба ўжо ідзе ва ўсіх абласцях Беларусі: у Магілёўскай засеяна 10,5 працэнта плошчаў, Віцебскай - 9,27 працэнта, Мінскай - 3,7 працэнта, Гродзенскай - 3,37 працэнта, Брэсцкай - 3,15 працэнта, Гомельскай вобласці - 1,81 працэнта. Прадаўжаецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых збожжавых: падрыхтавана ўжо 530,4 тыс. га (39,2 працэнта плана). Згодна з рабочым планам правядзення асенніх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе, зацверджаным Мінсельгасхарчам, сяўбу азімых збожжавых плануецца завяршыць 2 кастрычніка.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (разам з кукурузай) убраны амаль з 2,1 млн га, што складае 88,8 працэнта запланаваных да ўборкі плошчаў. Беларускія аграрыі намалацілі 6,526 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,2 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе - 26,5 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - амаль 1,7 млн т збожжа. У Брэсцкай вобласці намалочана больш за 1,2 млн т збожжа, Гродзенскай - 1,19 млн т, Віцебскай - больш за 966 тыс. т, Магілёўскай - больш за 776 тыс. т, Гомельскай - звыш 689 тыс. т.

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу на 4 верасня выкананы на 93,6 працэнта (пастаўлена больш за 763 тыс. т).

Чытаць 5407 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}