Паведамляю, што ў цяперашні час у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны сумесна з Міністэрствам абароны і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі разглядаецца прапанова былых вайскоўцаў-памежнікаў аб устанаўленні статусу ветэрана баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў для вайскоўцаў, якія праходзілі ваенную службу ва ўмовах надзвычайнага становішча і пры ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Рэспублікі Таджыкістан у верасні - кастрычніку 1992 г.
У сувязі з гэтым прашу былых вайскоўцаў Узброеных Сіл СССР, якія праходзілі ў названы перыяд ваенную службу ў складзе 201 мотастралковай Гатчынскай двойчы Чырвонасцяжнай дывізіі,а таксама ў іншых воінскіх частках, падраздзяленнях і арганізацыях Узброеных Сіл былога СССР, дыслакаваных у 1992 г. на тэрыторыі Рэспублікі Таджыкістан, прыбыць у раённыя ваенныя камісарыяты (іх адасобленыя падраздзяленні) па месцы жыхарства.
Адрас прыбыцця:
Ваенны камісарыят Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна.
г. Смалявічы, вул. Жодзінская, 3.
Тэлефон для даведак: (801776) 37682, 37977.