Праект "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, аб'яўляе аб прыёме заявак на "Конкурс ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва" (далей - Конкурс) з агульным індыкатыўным бюджэтам у памеры 1,320 млн. долараў ЗША.
На Конкурс прымаюцца заяўкі па названай тэматыцы для далейшай рэалізацыі ініцыятыў на тэрыторыі 12 пілотных раёнаў краіны:
- Бярозаўскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці;
- Браслаўскі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці;
- Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці;
- Лідскі раён Гродзенскай вобласці;
- Барысаўскі і Маладзечанскі раёны Мінскай вобласці;
- Быхаўскі і Клічаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна:
- Прайсці па спасылцы www.by.undp.org
- Азнаёміцца з Палажэннем і формай заяўкі
- Спампаваць і запоўніць заяўку з прыкладаннямі
- Падаць заяўку ў адпаведнасці з Палажэннем.
Тэрмін прыёму заявак на Конкурс - з 20 жніўня па 30 верасня 2019 года ўключна, да 18: 00 па мінскім часе.
Праект праводзіць серыю навучальных семінараў для ўдзельнікаў конкурсу ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва. Больш падрабязна пра ўдзел у семінарах можна азнаёміцца па спасылцы:
Рэгіянальны каардынатар праекта па Мінскай вобласці Ірына Пашкун, тэл.+375 29 129 35 12, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.