З мэтай папулярызацыі і прапаганды дзейнасці Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і прафесіі ратавальніка-пажарнага з 23 верасня па 15 кастрычніка ў рэспубліцы будзе праходзіць акцыя "Моладзь за бяспеку", прымеркаваная да дня ўтварэння БМААСП.
У рамках акцыі работнікі службы выратавання наведаюць домаўладання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых грамадзян, шматдзетныя сем'і, дзяцей у сацыяльна - педагагічным цэнтры, правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў школах і на адкрытых пляцоўках.