АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

04.10.2019

Адзіную сістэму ўліку рэсурсаў ЖКГ распрацоўваюць у Беларусі

Адзіную цэнтралізаваную сістэму ўліку рэсурсаў ЖКГ распрацоўваюць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вадзім Кіцікаў перад пачаткам міжнароднай канферэнцыі "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работа над сістэмай мае міжведамасны характар. Зачыны ёсць у Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, "Белтэлекама" і іншых кампаній. Сярод удзельнікаў гэтага працэсу - Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, НАН Беларусі. "У нас ёсць канкрэтны сегмент работы ў гэтай комплекснай задачы. Мы будзем па сутнасці ствараць электронную ЖКГ. У кожнага спажыўца жыллёва-камунальных паслуг павінен быць свой асабісты кабінет, яму павінна быць зручна працаваць з прадпрыемствамі, якія пастаўляюць энергетычныя рэсурсы, прадастаўляюць паслугі", - сказаў Вадзім Кіцікаў.

Плануецца, што сістэма дасць магчымасць пазбегнуць лішніх працазатрат з боку абслуговых арганізацый, адысці ад малакваліфікаванай працы ў такіх пытаннях, як зняцце паказанняў прыбораў уліку рэсурсаў ЖКГ і разліку плацяжоў. Спажыўцам таксама не давядзецца здымаць паказанні лічыльніка. "Сёння ўжо ёсць усе магчымасці для таго, каб рэалізаваць бескантактную перадачу даных з прыбораў уліку, сумясціўшы гэта з разлікамі. Працуе сістэма АРІП, яна зарэкамендавала сябе. Але спатрэбяцца намаганні ўсіх зацікаўленых арганізацый, каб спажыўцам было зручна працаваць з сістэмай", - адзначыў дырэктар інстытута.

Мяркуецца, што сістэма будзе ўяўляць сабой уніфікаваны канал перадачы даных з максімальным задзейнічаннем інфакамунікацыйнай інфраструктуры оптавалаконных ліній аператараў электрасувязі. Даныя будуць паступаць з прыбораў уліку расходу вады, электраэнергіі, газу, цяпла ў цэнтр уліку камунальных рэсурсаў. Інфармацыяй з цэнтра змогуць карыстацца дыспетчарская і бухгалтэрыя ЖКГ, разлікова-даведачны цэнтр, спажыўцы і пастаўшчыкі паслуг, органы дзяржкіравання. "Першы этап ужо ў працэсе рэалізацыі, гэту работу ўзначальвае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Думаю, вынікі ўбачым ужо ў наступным годзе", - дадаў Вадзім Кіцікаў.

Дырэктар інстытута звярнуў увагу, што сістэма дасць магчымасць скараціць затраты, а значыць, і знізіць сабекошт аказання жыллёва-камунальных паслуг. "Наша канчатковая мэта - каб тарыфы на ЖКП зніжаліся не за кошт субсідзіравання, а за кошт такіх арганізацыйна-эканамічных і інавацыйных рашэнняў", - падкрэсліў ён.

I Міжнародная канферэнцыя "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы" праходзіць 3-4 кастрычніка ў Мінску. Яе мэта - абмеркаванне новых тэндэнцый і перспектыўных тэхналогій, а таксама тэхналагічнага абсталявання па асноўных напрамках галіны ЖКГ, фарміраванне адзінай платформы для развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу ў галіне. Сярод пытанняў, якія разглядаюцца на секцыях і круглых сталах форуму, - водазабеспячэнне і водаадвядзенне, цепла- і энергазабеспячэнне, экалогія гарадскога камунальнага асяроддзя, комплексныя праблемы лічбавізацыі працэсаў ЖКГ, актуальныя эканамічныя і тэхналагічныя пытанні. Арганізавана таксама выстаўка распрацовак для сістэмы ЖКГ.

БЕЛТА

Чытаць 5646 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}