АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

07.10.2019

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Захавай сабе жыццё!"

У мэтах папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў з 7 па 17 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Захавай сабе жыццё!". Мерапрыемства заклікана звярнуць увагу пешаходаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзін на дарозе і абавязковага выкарыстання святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці.

Маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць перагледжаны і набліжаны да ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў. Запланавана правядзенне рэйдаў з прыцягненнем супрацоўнікаў усёй міліцыі грамадскай бяспекі па адпрацоўцы ў гадзіны пік і цёмны час сутак аварыйна-небяспечных участкаў і нерэгуляваных пешаходных пераходаў.

Дарожная міліцыя арганізуе шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, установах адукацыі аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі з улікам сезонных фактараў, неабходнасці выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў, мерах засцярогі на пешаходных пераходах і адказнасці за ўчыненыя правапарушэнні.

Акрамя таго, усе аварыйна-небяспечныя ўчасткі будуць абследаваны на прадмет іх асветленасці і наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў арганізацыі руху. У поле зроку супрацоўнікаў будуць не толькі пешаходы-парушальнікі, але і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы праезду пешаходнага пераходу.

Чытаць 5426 разоў Апошняя змена 07.10.2019
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}