Дзяржаўная ўстанова «Смалявіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» інфармуе Вас аб тым, што ў адпаведнасці з інфармацыяй, накіраванай ДУ «Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» ад 10.10.2019 №6.3-18/5596 «Аб неадпаведнай прадукцыі» выяўлена прадукцыя, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва:
- сродак мыйны сінтэтычны парашкападобны «SUNDAY» аўтамат для дзіцячай бялізны, вытворца УП «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца» (г.Асіповічы, Рэспубліка Беларусь), дата вырабу 01.07.2019, тэрмін прыдатнасці да 01.07.2021.
Па выніках праверкі ўстаноўлена, што прадукцыя не адпавядае патрабаванням «Адзіным санітарна-эпідэміялагічным і гігіенічным патрабаванням да тавараў, якія падлягаюць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю)», зацверджаным Рашэннем Камісіі Мытнага саюза 28.05.2010 №299, глава II, раздзел 5, дадатак 5А, табліца 1, п.п.5.5.1 па паказчыку «вострая таксічнасць пры ў вядзенні ў страўнік, DL50» (фактычнае значэнне DL50=4636, пры норме DL50>5000).