У Беларусі завершана ўборка лёну, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных міністэрства, усяго ў бягучым годзе нарыхтавана крыху больш за 153 тыс. т ільнотрасты, гэта на 19 тыс. т больш, чым у 2018 годзе. Ураджайнасць склала 31,4 ц/га, што таксама вышэй за мінулагодні паказчык (на 3 ц).
Сярэдні нумар нарыхтаванай ільнотрасты - 0,92 (у 2018 годзе - 0,81).