АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

12.11.2019

Мінская вобласць і правінцыя Гуандун падпісалі Дарожную карту супрацоўніцтва

Мінская вобласць падпісала Дарожную карту супрацоўніцтва з правінцыяй Гуандун Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2020-2021 гады. Цырымонія падпісання адбылася падчас афіцыйнага візіту дэлегацыі цэнтральнага рэгіёна ў Гуандун, паведамляе прэс-служба Мінскага аблвыканкама.

Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Ігар Макар і віцэ-губернатар правінцыі Гуандун Чэнь Лянсань.

Паўнацэннае і своечасовае выкананне мерапрыемстваў Дарожнай карты дазволіць сфармаваць агульны рынак на прынцыпах транспарэнтнасці, легітымнасці і ўзаемнай выгады, а таксама надасць стымул для ўзмацнення ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў у традыцыйным рэчышчы добрасуседства.

- Мы высока цэнім наша супрацоўніцтва і спадзяемся на яго далейшае развіццё. Выказваю вялікую падзяку за ваша імкненне ў будаўніцтве моста даверу і дружбы паміж нашымі рэгіёнамі, - сказаў Ігар Макар.

Таксама першы намеснік Мінскага аблвыканкама адзначыў, што галоўная мэта супрацоўніцтва - прамая кааперацыя. Прадпрыемствы вобласці ўжо наладзілі першыя кантакты з кітайскімі партнёрамі. За студзень - жнівень 2019 года ў Кітай адгружана мясамалочнай прадукцыі на суму каля 17,5 млн долараў ЗША. Усе малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэгіёну маюць дазвол на пастаўку ў Кітайскую Народную Рэспубліку малочнай прадукцыі. ТАА "Вялес-Міт" мае сертыфікат на пастаўку ў Кітай гавядзіны, ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" і ААТ "Смалявічы Бройлер" акрэдытаваны на пастаўку ў Кітай мяса птушкі.

Нарасціць ўзаемнае супрацоўніцтва можна і ў сферы высокатэхналагічных праектаў шляхам прыцягнення зацікаўленых гуандунскіх кампаній для стварэння вытворчасцей у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Там ужо ствараецца Гуандунскі навукова-тэхнічны вытворчы субпарк оптаэлектронікі, што з'яўляецца вынікам паспяховага двухбаковага супрацоўніцтва.

Для аператыўнага рашэння ўсіх намечаных планаў бакі дамовіліся аб стварэнні сумеснай рабочай групы.

Ігар Макар перадаў запрашэнне старшыні Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачэнкі наведаць з візітам у адказ Мінскую вобласць. Таксама было прапанавана ў 2020 годзе правесці дні Мінскай вобласці ў Гуандуне. У рамках гэтай падзеі магчыма правядзенне бізнес-форуму, канцэртнай праграмы творчых калектываў і прэзентацыі фотавыставы аб Міншчыне.

- Мы гатовы выходзіць за рамкі звычайных экспартна-імпартных аперацый, - рэзюмаваў Ігар Макар.

Выніковымі апынуліся сустрэчы ў Гуандунскім саюзе па супрацоўніцтве з краінамі СНД і Дэпартаменце камерцыі Гуандуна. На іх Мінская вобласць прэзентавала свой эканамічны патэнцыял.

- Знешнегандлёвы абарот Мінскай вобласці з Кітаем за студзень - жнівень 2019 года склаў больш за 1 млрд. долараў ЗША, у тым ліку экспарт – 335 млн долараў ЗША. Гэта ў 2 разы вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Мы зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў частцы інвеставання ў сельскагаспадарчую галіну Мінскай вобласці, – падчас прэзентацыі рэгіёну распавяла старшыня камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Таццяна Бранцэвіч.

Начальнік дэпартамента камерцыі Чжэн Цзяньжун адзначыў, што паміж Мінскай вобласцю і правінцыяй Гуандун закладзены трывалы падмурак для далейшага ўзаемадзеяння.

Таксама падчас візіту былі абмеркаваны пытанні пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кітай і стварэння сумеснага малакаперапрацоўчага прадпрыемства. Падчас наведвання карпарацыі Greenland Group ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" заключыў дагавор пастаўкі прадукцыі на 2 млн долараў ЗША. Яшчэ адзін дакумент быў падпісаны з кампаніяй Shanhai Pujia Food Technology Co.

Чытаць 4416 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}