У Мінскай вобласці падчас вакцынацыі ад грыпу прышчапілі амаль 51% працуючых жыхароў.
Паводле інфармацыі Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у тым ліку вакцынаваны 75% асоб з хранічнымі захворваннямі, якія старэй за 65 гадоў, з імунасупрэсіяй, дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, медработнікі. Прышчэпкамі забяспечаны больш за 40% людзей з групы высокай рызыкі заражэння грыпам: работнікі сферы бытавога абслугоўвання, гандлю і грамадскага харчавання, устаноў адукацыі, навучэнцы ўстаноў адукацыі.
Усяго прышчэплены больш за 40% мясцовага насельніцтва. Са сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў вакцынавана амаль 14% і 19% насельніцтва адпаведна, за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, асабістых сродкаў грамадзян - каля 8% насельніцтва.
Кампанію па вакцынацыі ўжо завяршылі арганізацыі аховы здароўя Салігорскага, Старадарожскага, Чэрвеньскага, Нясвіжскага і Мінскага раёнаў.
Дарэчы, у арганізацыях аховы здароўя выкарыстоўвалі ўвесь спектр зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі грыпозных вакцын.
Нагадаем, вакцынацыя праводзіцца штогод у перадэпідэмічны сезон да снежня.