У Беразіно ў раёне гарадскога аўтавакзала і бальніцы супрацоўнікі МНС забрэндавалі два аўтобусныя прыпынкі.
Так, намаляваныя на іх героі мультфільма "Чароўная кніга" нагадваюць дарослым і дзецям аб правілах асабістай бяспекі. Цяпер у чаканні грамадскага транспарту можна правесці час з карысцю, вывучыўшы інфармацыю, размешчаную на прыпынку.
Дарэчы, канкрэтна гэтыя прыпыначныя пункты штодня наведвае вялікая колькасць дзяцей. У раёне аўтавакзала знаходзіцца некалькі пяціпавярховак, а насупраць раённай бальніцы знаходзіцца ДУА "Пачатковая школа №1 г.Беразіно".
Адзначым, брэндаваныя прыпынкі з'яўляюцца адным з найбольш эфектыўных відаў вонкавай рэкламы. Героі мультфільма прапануюць не толькі знайсці парушэнні каля праезнай часткі, на будоўлі, каля дома, тлумачаць правілы паводзін у непагодлівае надвор'е, у лесе і на вадаёме, а таксама нагадваюць алгарытм дзеянняў пры пажары і выкліку службы выратавання.