АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

22.01.2020

У Любані адбыўся першы міжрэгіянальны фестываль народнай творчасці “Калядкі без аглядкі”

19 студзеня 2020 года ў Любаньскім раённым цэнтры культуры адбыўся першы міжрэгіянальны фестываль народнай творчасці “Калядкі без аглядкі”. У праграме фестывалю прайшоў двухгадзінны канцэрт-прэзентацыя музычных ансамбляў тэлевізійнага праекта “Спавае Беларусь”.

У фестывалі прынялі ўдзел фальклорныя калектывы з Піншчыны, Бабруйшчыны, з Любаньшчыны… А Мінскую вобласць прадставіў народны ансамбль песні “Смаляначка” Смалявіцкага гародскога Дома культуры, мастацкі кіраўнік Андрэй Перадзерый. Атмасфера, якая царыла ў гэты вечар на любаньскай сцэне была надзвычайна святочная і ўрачыстая, і вельмі сімвалічна, што гэтая цёплая сустрэча праходзіла ў Дзень вадохрышча.

Амаль паўгадзіны “Смаляначка” спявала для любаньскіх гледачоў і дарыла сваю творчасць, сваю адметнасць і непаўторнасць, якія ўласцівы толькі тым хто жыве, на шчырай Смалявіцкай зямлі. І, неабходна адзначыць, што менавіта выступленне ансамбля “Смаляначка”, ўспрымалася гледачамі найбольш яскрава, шчодра і ўзрушана. Калектыў унагароджаны дымломам фестывалю і памятным сувенірам.

Завяршыўся фэст своеасаблівым “падведзеннем вынікаў”, дзе ўдзельнікі творчых калектываў абменьваліся вопытам, дзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства і планавалі ўжо новыя кацэртныя нумары на ўжо другім фестывалі народнай творчасці “Калядкі без аглядкі” ў 2021 годзе.

Чытаць 5054 разоў Апошняя змена 22.01.2020
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}