АДРАС:
222201, Мінская вобл.,
г. Смалявічы, вул. Савецкая, 125 (рэжым работы)
Тэлефон прыёмнай: +375 (1776) 4-42-91 ("гарачая лінія")
Факс: +375 (1776) 4-42-91
Тэлефон “гарачай лініі” райвыканкама: +375 (1776) 4-42-91 "гарачая лінія"
Тэлефон “гарачай лініі” КУП “Смалявіцкая ЖКГ” працуе з 8.00 да 13.00 і 14.00 да 17.00 панядзелак-пятніца па тэлефоне +375 (1776) 2-73-68
Адзіны нумар даведчай службы “адно акно” – 142
E-MAIL: isp@smolevichi.gov.by (для дзелавой перапіскі), обращения.бел для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

 

23.01.2020

Беларусь разлічвае на хуткае прыняцце стратэгіі еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года - Румас

Беларусь разлічвае на хуткае прыняцце стратэгіі еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з членам Калегіі (міністрам) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргеем Глазьевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, не ўсё ўдалося рэалізаваць у Еўразійскім эканамічным саюзе. Мы спадзяваліся, што ЕАЭС будзе вяршыняй інтэграцыі, таму вельмі важна сёння правільна паставіць работу па стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай інтэграцыі. Вы курыруеце гэту работу, упэўнены, што ваш вопыт і веды дадуць нам магчымасць як мага хутчэй выпусціць гэты дакумент (стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр заўважыў, што Беларусь як краіна, якая старшынствуе ў бягучым годзе ў органах ЕАЭС, таксама разумее сваю адказнасць у плане падрыхтоўкі дакумента. "Мы заўсёды займаем актыўную пазіцыю ў ЕАЭС, настойваем на фарміраванні яго без выключэнняў, абмежаванняў і бар'ераў. Таму для нас таксама вельмі важна, каб гэтыя стратэгічныя напрамкі цалкам адпавядалі нашаму разуменню фарміравання паўнацэннага саюза", - дадаў ён.

Сяргей Румас прапанаваў абмеркаваць, якія рознагалоссі адносна дакумента засталіся і як можна зблізіць пазіцыі бакоў напярэдадні Еўразійскага міжурадавага савета, які адбудзецца на наступным тыдні ў Алматы (Казахстан).

Сяргей Глазьеў у сваю чаргу выказаў надзею, што з прыходам Міхаіла Мясніковіча, які таксама прымае ўдзел у сённяшняй сустрэчы, на пасаду старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі работа ЕЭК стане яшчэ больш дынамічнай.

"Якраз у Мінску было прынята рашэнне па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі хутка рухацца па адзінай эканамічнай прасторы, былі пастаўлены даты - 2017 год. Цяпер даводзіцца вырашаць у тым ліку пытанні, якія павінны былі вырашыць да 2017 года. Спадзяюся, што пад старшынствам Беларусі і з Міхаілам Уладзіміравічам (Мясніковічам. - Заўвага БЕЛТА) на пасадзе кіраўніка ЕЭК належная дынаміка нашай рабоце будзе дабаўлена", - сказаў Сяргей Глазьеў.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу, што Міхаіл Мясніковіч адразу пасля адабрэння кіраўнікамі дзяржаў яго кандыдатуры ўключыўся ў работу. "Нягледзячы на тое, што ён яшчэ не атрымлівае зарплату - гэта першы раз на маёй памяці такі выпадак у інтэграцыйных утварэннях, ён ужо актыўна ўключыўся ў работу. Мы правялі з ім некалькі сустрэч, абмяркоўваючы, на чым першапачаткова трэба будзе зрабіць упор у рабоце. Таму я тут цалкам падзяляю ваш пасыл, і мы спадзяёмся, што з прыходам (на пасаду старшыні Калегіі ЕЭК. - Заўвага БЕЛТА) Міхаіла Уладзіміравіча наш інтэграцыйны парадак дня атрымае дадатковы імпульс", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Чытаць 4909 разоў
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)
© Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2023
Распрацоўка сайта - УП «Мінская хваля» | Інфармацыйнае суправаджэнне УП Iнфармацыйнае агентства «Мінская прауда»
object.onload = function(){myScript}