Дадзенае абсталяванне дазваляе павялічыць аб'ёмы вытворчасці і скараціць колькасць персаналу. Зараз лінія працуе ў тры змены, а павінна акупіцца праз два гады.
Дарэчы, больш за 80 % прадукцыі адпраўляецца на экспарт. У тым ліку ў Літву, Германію і Бельгію.
Паводле інфармацыі Сяргея Шулякоўскага, дырэктара Любанскага лясгаса, лінія разам з рубільнай машынай абышлася ў 321 тыс. еўра. Пры гэтым лінія дазволіла адначасова і дадаткова перапрацаваць пэўную колькасць наяўнай круглай сыравіны дробнатаварнай. І адначасова з устаноўкай рубільнай машыны дазволіла атрымаць новы від прадукцыі - дранка паліўная. Пры гэтым у бягучым годзе лясгас плануе выпусціць 8 тыс. м3 піламатэрыялаў.