У Дзяржынску прайшла калегія камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама. На ёй былі падведзены вынікі дзейнасці сістэмы за 2019 год і вызначаны задачы на 2020-ы.
Так, паводле інфармацыі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамары Красоўскай, у вобласці пражываюць 386,6 тыс.пенсіянераў. Пры гэтым сярэднямесячны памер пенсіі па ўзросце ў снежні 2019 года склаў 445 рублёў. Усяго на выплату пенсій і дапамог за мінулы год зрасходавана 2 млрд. рублёў.
Таксама цалкам выкананы задачы па павышэнні пенсіі і забеспячэнні яе своечасовай выплаты. У планах на гэты год - надаць асаблівую ўвагу ветэранам і пацярпелым у войнах, забяспечыць выплаты матэрыяльнай дапамогі ў сувязі са святкаваннем 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.