Інструктар-валеолаг Смалявіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Мікалаеўна Салодкая распавяла пра шкоду наркотыкаў, што наркаманія – гэта не забаўка і не шкодная звычка, а каварная хвароба, якая калечыць лёсы, разбівае сем'і, уносіць чалавечыя жыцці. Праведзена анкетаванне. У канцы мерапрыемства ўсім удзельнікам былі ўручаны "Памяткі аб шкодзе наркотыкаў".