У Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы развіваюць новую паслугу - "даступная дыягностыка".
Так, платны сэрвіс здачы крыві на аналізы дазваляе рабіць і карпаратыўныя заяўкі. Г.з. спецыялісты лабараторыі самі прыязджаюць да пацыентаў і бяруць кроў на аналізы. А па выніках апрацоўкі атрыманых дадзеных выдаецца расшыфроўка пра асаблівасці стану здароўя.
- Пацыент сам вырашае, на што ён хоча абследавацца і які спектр даследаванняў яму патрэбны. І пасля выканання даследавання даецца расшыфроўка аналізу, падкрэсліваюцца заніжаныя або завышаныя вынікі. З рэкамендацыямі далейшага дзеяння, - адзначыла Наталля Дубінка, загадчыца лабараторыі Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Таксама тут ярка і крэатыўна аформлены інтэр'ер новага пакоя выпіскі з радзільнага аддзялення. А ў бліжэйшы час набудуць і новы рэнтгенаўскі апарат.